Беларускія аптэкі пагадзіліся стрымліваць кошты на лекі

10.06.2010 16:33
Архив Редакция

Міністэрства аховы здароўя падпісала мемарандум аб стрымліванні росту коштаў на лекі ў аптэчнай сетцы з 15 беларускімі і 59 замежнымі прадстаўнікамі фарміндустрыі. "Сур'ёзным выпрабаваннем для аховы здароўя стаўся рост коштаў на лекі, да якога прывяла разавая дэвальвацыя беларускага рубля, павелічэнне курсу валютаў", — сказаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Васіль Жарко на нарадзе, прысвечанай падпісанню пагаднення.

У нарадзе таксама прынялі ўдзел 230 прадстаўнікоў аптэк, а падпісаны мемарандум па стрымліванні раздробных коштаў на лекі застаецца адкрытым для падпісання, паведамляе БелТА. Выступаючы на нарадзе, Васіль Жарко выказаў надзею, што цяперашняя дыскусія прывядзе да разумення праблемы, так як яна закранае не толькі матэрыяльны бок, але і здароўе людзей.

Міністр аховы здароўя падкрэсліў, што «цвёрдая палітыка міністэрства аховы здароўя дазволіла не дапусціць неабгрунтаванага росту цэнаў». Па словах Васіля Жарко, штотыдзень у аптэках праводзіцца маніторынг коштаў на найбольш запатрабаваныя лекі, а таксама штоквартальна ўносяцца змены ў пералік лекаў, якія падлягаюць маніторынгу.

«Аднак усё яшчэ ёсць факты разбежкі ў коштах на лекі, і такая розніца цягне нараканні насельніцтва. З мэтай вырашэння гэтай праблемы, а таксама для забеспячэння даступнасці лекавых сродкаў насельніцтву міністэрства аховы здароўя ініцыяваля падпісанне пагаднення па стрымліванні раздробных коштаў на лекі ў аптэчнай сетцы», — сказаў міністр аховы здароўя, дадаўшы, што пагадненне з’яўляецца асновай для тэрміновых мераў, накіраваных на стрымліванне росту цэнаў і ажыццяўленне аператыўнага маніторынгу коштаў у аптэчнай сетцы рэспублікі.

Па словах Васіля Жарко, у адпаведнасці з пагадненнем аптэкі абавязваюцца пры цэнаўтварэнні на лекі кіравацца дадзенымі электроннага аналітычнага даведніка аб максімальных гуртовых і раздробных коштах. Акрамя таго, па словах міністра, аптэкі абавязаныя стрымліваць рост коштаў на лекі шляхам прымянення аптымальных гандлёвых надбавак, прадастаўляць неабходную інфармацыю ў Міністэрства аховы здароўя для ажыццяўлення маніторынгу, а таксама максімальна выкарыстаць магчымасці аптэк ўсіх формаў уласнасці для прасоўвання лекавых сродкаў айчыннай вытворчасці.

У сваю чаргу, міністэрства аховы здароўя забяспечвае ўдасканаленне, функцыянаванне, а таксама пастаянную актуалізацыя электроннага даведніка лекаў з указаннем цэнаў фармацэўтычных заводаў-вытворцаў, максімальных гуртовых і раздробных цэнаў, з улікам змены курсаў валюты, распавёў Васіль Жарко.

Па словах кіраўніка міністэрства аховы здароўя, на сайце ведамства будзе публікавацца наменклатура лекавых сродкаў, якія падлягаюць маніторынгу. «Міністэрства будзе таксама ажыццяўляць параўнальны аналіз раздробных коштаў у краінах СНД на найбольш важныя медыкаменты, якія ўключаны ў рэспубліканскіх пералік асноўных лекавых сродкаў», — сказаў Васіль Жарко, дадаўшы, што пагадненне заключаецца тэрмінам да канца 2011 года.

Как вам новость?
Головоломки