Беларускія АЗС спыняюць продаж бензіну АІ-92

26.05.2011 12:26
Архив Редакция

Адна з беларускіх сетак АЗС (сетка АЗС А-100) спыніла продаж бензіну АІ-92 насельніцтву ў сувязі з адсутнасцю паставак з нафтаперапрацоўчых заводаў. "З 26 траўня 2011 года часова прыпыненая рэалізацыі бензіну А-92 насельніцтву за наяўныя беларускія рублі і наяўную замежную валюту на аўтазаправачных станцыях А-100, у сувязі з адсутнасцю паставак з нафтаперапрацоўчых заводаў", — сказана ў паведамленні кампаніі.

«Выдача бензіну АІ-92 ажыццяўляецца толькі юрыдычным асобам па талонах і заключаных раней дамовах», — адзначылі ў кампаніі.

Сетка АЗС А-100 складаецца з 18 станцый.

Как вам новость?
Головоломки