Беларускія АЗС знялі абмежаванні на продаж бензіну

08.06.2011 14:37
Архив Редакция

Беларускія аператары сетак АЗС цалкам адмянілі ўведзеныя пасля афіцыйнай 55% дэвальвацыі беларускага рубля ліміты і абмежаванні на продаж аўтамабільнага паліва грамадзянам. Інфармацыю аб адмене абмежаванняў пацвердзілі ў "Беларуснафта", "Лукойле", "Газпрамнафта".

Разам з тым захоўваецца патрабаванне «Белнафтахіма» адпускаць паліва замежным грамадзянам толькі за валюту, перадае АФН.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, з пачатку года раздробныя цэны на бензін канцэрн «Белнафтахім» павышаў ужо чатыры разы. Апошняе павышэнне (у сярэднім на 31%) правялі 7 чэрвеня, фактычна прывязаўшы кошт паліва да курсу даляра.

Акрамя таго, у Беларусі былі ўведзены абмежаванні на куплю паліва. Так, у Віцебску на некаторых аўтазапраўках пачалі ўводзіць абмежаванні на продаж дызельнага паліва і бензіну АІ-92 для аўтамабіляў прыватных асоб.

На АЗС кампаніі «Лукойл» увялі абмежаванне толькі на дызельнае паліва. Тут яго прадавалі толькі юрыдычным асобам па 20 літраў на легкавое аўто і 100 літраў на грузавік.

Мінскія аўтамабілісты таксама сутыкнуліся з праблемай заправіць поўныя бакі на запраўках «Беларуснафты». Пасля абеду 3 чэрвеня на АЗС «Беларуснафты» на праспекце Пераможцаў можна было заправіць не больш за 25 літраў бензіну.

Как вам новость?