Беларускія банкі за сем месяцаў павялічылі крэдытны партфель на 16,9%

20.08.2010 15:11
Архив Редакция

Крэдытны партфель беларускіх банкаў за студзень-ліпень 2010 года павялічыўся на 16,9%. Па стане на 1 жніўня ягоны памер склаў 74,4 трлн. рублёў. Пры гэтым асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2010 год запланаваны тэмп росту патрабаванняў банкаў да эканомікі на ўзроўні 36-40%, паведамляецца ў статыстычнай справаздачы Нацыянальнага банка.

У структуры крэдытнага партфеля доля крэдытаў у нацыянальнай валюце склала 72,8% супраць 70,4% на пачатак года. Памер крэдытнага партфеля ў беларускіх рублях за 7 месяцаў гэтага года вырас на 20,7% да 54,1 трлн. рублёў, перадае АФН.

Доля пазык у замежнай валюце знізілася з пачатку года з 29,6% да 27,2%. Крэдыты ў замежнай валюце за гэты перыяд павялічыліся на 7,7% да 20,2 трлн. рублёў.

Как вам новость?