Беларускія банкі значна павялічылі рэсурсную базу

27.09.2010 10:28
Архив Редакция

Рэсурсная база беларускіх банкаў павялічылася за студзень-ліпень 2010 года на 20,2%, або на 16,8 трлн. рублёў, і на 1 жніўня склала 100,1 трлн. рублёў. Адносіны сярэдняй рэсурснай базы да ВУП у гадавым вылічэнні на 1 жніўня склалі 57,1% і ўзраслі з пачатку 2010 года на 3,7%, паведамілі ў Нацыянальным банку Беларусі.

У рэсурснай базе банкаў у студзені-ліпені сродкі рэзідэнтаў павялічыліся на 11,85 трлн. рублёў, сродкі нерэзідэнтаў — на 2,21 трлн. рублёў, іншыя пасівы — на 2,77 трлн. рублёў (у тым ліку ўласны капітал банкаў — на 0,78 трлн. рублёў), перадае БелаПАН.

Рэсурсы рэзідэнтаў змяніліся за кошт павелічэння сродкаў Нацыянальнага банка на 7,18 трлн. рублёў, фізічных асоб — на 3,43 трлн. рублёў, сродкаў суб’ектаў гаспадарання — на 0,92 трлн. рублёў, сродкаў ўрада і мясцовых органаў кіравання — на 0,89 трлн. рублёў. Пры гэтым сродкі банкаў знізіліся на 0,57 трлн. рублёў.

Аб’ём статутнага фонду банкаў на 1 жніўня склаў 9,85 трлн. рублёў, павялічыўшыся за студзень-ліпень 2010 года на 3,1% (294,3 млрд. рублёў). На пачатак жніўня адносіны статутнага фонду да ВУП у гадавым вылічэнні склалі 6,35%.

Аб’ём нарматыўнага капіталу банкаў за гэты перыяд павялічыўся на 9,2% (1,2 трлн. Рублёў), і на 1 жніўня склаў 14,6 трлн. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки