Беларускія чыноўнікі зноў абяцаюць не павышаць пенсійны ўзрост

25.02.2011 15:54
Архив Редакция

Кіраўнік міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна паведаміла, што беларускія ўлады не маюць намеру павышаць пенсійны ўзрост. "У цяперашні час не распрацоўваюцца ніякія праекты нарматыўных прававых актаў па павышэнні ўзросту выхаду на пенсію", — заявіла яна 24 лютага падчас сустрэчы супрацоўнікамі мінскай фабрыкі па вытворчасці адзення "Элема".

Што тычыцца памеру пенсій, то ён будзе залежаць ад росту сярэдняй заработнай платы ў краіне, запэўніла міністр, а ў кожным канкрэтным выпадку таксама ад заробку і стажу, запэўніла міністр. «Каб узровень даходаў у старасці быў вышэйшы, мэтазгодна ў перыяд працоўнай дзейнасці ўдзельнічаць у добраахвотным пенсіённым страхаванні. Такія магчымасці ў Беларусі ёсць. А ў еўрапейскіх краінах, дарэчы, высокі памер пенсій забяспечваецца ў тым ліку дзякуючы ўдзелу людзей у добраахвотных пенсійных праграмах», — цытуе Марыяна Шчоткіна БелТА.

Яна таксама заўважыла, што раней некалькі гадоў запар колькасць пенсіянераў вагалася ў межах 2,4 — 2,5 млн. чалавек. Аднак, пачынаючы з 2009 года, супрацоўнікі пенсійнай сістэмы фіксуюць рост атрымальнікаў грашовых сродкаў. Дадзены працэс, абумоўлены дэмаграфічнымі прычынамі, будзе працягвацца ў найбліжэйшыя гады.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, 22 лютага прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не лічыць неабходным павялічваць пенсійны ўзрост у краіне, паколькі ў іншых дзяржавах гэта прыводзіць да страйку. «Нельга крыўдзіць старых, і мы іх выганяць з працы не будзем, не такія вялікія ў іх пенсіі. А вопыт у іх велічэзны, і вельмі многія яшчэ здольныя працаваць», — сказаў ён.

Тым часам, Белстат паведамляў, што намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў Беларусі ў студзені 2011 года склала 1,4 млн. рублёў, паменшыўшыся у параўнанні з снежнем 2010 года на 11,7%. Рэальная заработная плата (зарплата, разлічаная з улікам інфляцыі) за месяц паменшылася на 12,9%.

Пенсійны ўзрост для жанчын у Беларусі — 55 гадоў для жанчын і 60 гадоў для мужчын.

Как вам новость?
Головоломки