Беларускія цяжкаатлеты заваявалі на чэмпіянаце свету пяць медалёў

27.09.2010 11:31
Архив Редакция

На чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы (78-м мужчынскім і 21-м жаночым), які завяршыўся ў Турцыі 26 верасня, беларускія спартоўцы заваявалі пяць медалёў — залаты, два срэбныя і два бронзавыя. У жаночай вагавой катэгорыі да 58 кг Настасся Новікава атрымала малы срэбны медаль у рыўку, малы бронзавы у штуршку і срэбны ў суме дваябор'я.

У мужчын у катэгорыі да 85 кг Сяргей Лагун заваяваў «золата» ў штуршку і «бронзу» ў суме дваябор’я (у рыўку ён быў шостым), паведамляе БелаПАН.

Найбольшая колькасць узнагарод, у тым ліку залатых, у штангістаў Кітая (14 залатых, 12 срэбных, 6 бронзавых). У першай пяцёрцы па якасці медалёў таксама Расія (9, 8, 8), Казахстан (5, 0, 1), Турцыя (4, 7, 4) і КНДР (3, 4, 3). Беларусь на восьмым месцы пасля Арменіі і Польшчы (па 3, 1, 3).

У заліку па «вялікіх» медалях перамог Кітай (4, 5, 2), за якім ідуць Расія (3, 3, 2), Казахстан, Польшча (па 2, 0, 0), Турцыя (1, 3, 2), КНДР (1, 0, 2), Арменія (1, 0, 1), Іран (1, 0, 0), Беларусь, Румынія, Украіна (па 0, 1, 1), Германія (0, 1, 0), Дамініканская Рэспубліка, Егіпет і Паўднёвая Карэя (па 0, 0, 1).

Как вам новость?
Головоломки