Беларускія дарогі не вытрымліваюць спёкі і плавяцца

20.07.2010 16:32
Архив Редакция

Беларускія аўтамабільныя дарогі не вытрымліваюць спёкі, у выніку чаго плавіцца асфальт і з'яўляюцца каляіны, утвараюцца зрухі і наплывы на дарогах. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення ўтрымання дарожнай сеткі дэпартаменту "Белаўтадар" Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Аляксандр Галаўнёў.

«У краіне дзейнічаюць абмежаванні на праезд транспартных сродкаў з нагрузкай на адзіночную вось больш за шэсць тон — з 11:00 да 21:00. Гэтыя меры дазваляюць значна знізіць загружанасць дарог, а, адпаведна, і негатыўнае ўздзеянне на іх у спёку», — цытуе прадстаўніка мінтранса БелТА.

Па словах Аляксандра Галаўнёва, іншыя меры, у тым ліку паліванне дарожнага палатна вадой, дарожныя службы не практыкуюць, бо гэта неэфектыўна.

«Людзі часта скардзяцца на тое, што ў іншых краінах, да прыкладу ў Ізраілі, спёка больш працяглая, тэмпература паветра вышэйшая і гэта не адбіваецца на дарогах. Але ж нам даводзіцца падбіраць такі тэмпературны інтэрвал, каб нашыя дарогі і пры мінус 20 градусах не трашчалі, і спёку вытрымлівалі», — адзначыў прадстаўнік «Белаўтадара».

Спецыяліст дадаў, што пытанню якасці дарожна-будаўнічых матэрыялаў і будаўніцтва дарог у найбліжэйшы час будзе нададзена асаблівая ўвага. «Прынята рашэнне аб павышэнні якасці будматэрыялаў, нашы заводы падрыхтаваліся да выпуску бітуму па еўрастандартах», — распавёў Аляксандр Галаўнёў.

Таксама трэба вырашыць пытанне і з якасцю шчэбеню для дарожнага будаўніцтва. «Па гэтым матэрыяле ёсць праблемы, у тым ліку па складзе фракцыяў», — канстатаваў прадстаўнік мінтранса.

Как вам новость?
Головоломки