Беларускія дэпутаты не рыхтуюцца прызначыць дату прэзідэнцкіх выбараў

09.09.2010 17:35
Архив Редакция

Беларускія дэпутаты не плануюць разглядаць пытанне аб прызначэнні даты прэзідэнцкіх выбараў 14 верасня, падчас другога дня пятай пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

«Парадку дня яшчэ няма, але плануецца другое чытанне бюджэту. І ўсіх астатніх заканадаўчых актаў, якія разглядаліся ў першым чытанні», — паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Тым не менш, у прэс-службе патлумачылі, што да 14 верасня яшчэ ёсць час, і ў парадак дня яшчэ могуць унесці іншыя пытанні, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Як раней перадаваў Тэлеграф, 7 верасня ў Мінску пачала сваю працу пятая пазачарговая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Тады парламент таксама не ўключыў у парадак дня прызначэнне даты прэзідэнцкіх выбараў.

Згодна з беларускім заканадаўствам, выбары прызначаюцца не пазней за пяць месяцаў да заканчэння паўнамоцтваў дзейнага кіраўніка дзяржавы, а праводзяцца не пазней за два месяцы. Адпаведна, дата прэзідэнцкіх выбараў павінна быць прызначаная не пазней за 6 лютага 2011 года.

Как вам новость?