Беларускія дэпутаты ратыфікавалі чатыры пагадненні ў рамках МС

22.12.2010 12:38
Архив Редакция

Савет Рэспублікі Беларусі ў сераду, 22 снежня, ратыфікаваў чатыры пагадненні ў рамках Мытнага саюза. У іх ліку — пагадненне аб узаемнай адміністрацыйнай дапамозе мытных органаў краін-членаў Мытнага саюза, пагадненне аб асаблівасцях мытнага транзіту тавараў, што перамяшчаюцца чыгуначным транспартам па мытнай тэрыторыі Мытнага саюза.

Акрамя таго, ніжняя палата беларускага парламенту ратыфікавала таксама пагадненне аб прадстаўленні і аб абмене папярэдняй інфармацыяй аб таварах і транспартных сродках, што перамяшчаюцца праз мытную мяжу Мытнага саюза, перадае АФН.

Таксама дэпутаты ратыфікавалі пагадненне аб падставах, умовах і парадку змянення тэрмінаў выплаты мытных пошлінаў.

Дадзеныя дакументы бакі падпісалі яшчэ 21 мая 2010 года. У аўторак 21 снежня 2010, яны былі ратыфікаваны верхняй палатай беларускага парламенту.

Как вам новость?
Головоломки