Беларускія фірмы павінны зарэгістравацца ў сістэме ЕС

08.07.2010 17:02
Архив Редакция

Усе суб'екты гаспадарання і перавозчыкі Беларусі, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у Еўрасаюзе, павінны будуць зарэгістравацца ў сістэме рэгістрацыі і ідэнтыфікацыі суб'ектаў ЕС. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктарат па падаткаабкладанні і мытным саюзе Еўрапейскай камісіі.

Рэгістрацыя беларускіх фірмаў у сістэме рэгістрацыі і ідэнтыфікацыі суб’ектаў Еўрасаюза (Economic Operators Registration and Identification — EORI) неабходная з той прычыны, што з першага ліпеня 2010 года мытныя органы Еўрасаюзу ўзмацняюць кантроль над увозам і вывазам тавараў на тэрыторыю ЕС, расказалі ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі.

Атрыманне нумара EORI да ажыццяўлення мытных фармальнасцяў на тэрыторыі ЕС спросціць працэс мытнага афармлення і дапаможа пазбегнуць адмовы ад прыёму мытных дэкларацый і імпартных/экспартных кароткіх дэкларацый.

У ДМК адзначылі таксама, што ўсе арганізацыі, якія вядуць гаспадарчую дзейнасць на тэрыторыі ЕС, абавязаны прайсці аднаразовую рэгістрацыю ў сістэме EORI. Кожнаму суб’екту гаспадарання будзе прысвоены унікальны 17-значны ідэнтыфікацыйны нумар EORI, якім яны абавязаныя будуць карыстацца. Пры правядзенні ўсіх пагадненняў і мытных працэдураў на тэрыторыі ЕС патрабуецца гэты адзіны, прызнаваны на тэрыторыі ўсяго Еўрасаюза, ідэнтыфікатар.

Как вам новость?
Головоломки