Беларускія генетыкі распрацавалі новы спосаб вывучэння старэння клетак

29.12.2010 16:15
Архив Редакция

Спецыялісты Інстытуту генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі распрацавалі камп'ютарны відэакомплексе для маніторынгу жывых клетак. Ён дазваляе навукоўцам арганізоўваць бесперапынныя і працяглыя назіранні за клеткамі, у тым ліку, за працэсам іх старэння, паведамілі ў лабараторыі мадэлявання генетычных працэсаў інстытуту.

«З дапамогай новага комплексу можна адсочваць дынаміку змены клеткавых папуляцый на працягу некалькіх месяцаў, рэгістраваць хуткаплынныя працэсы, а таксама аналізаваць прычыны зменаў, якія адбываюцца з клеткамі», — растлумачылі ў інстытуце генетыкі, перадае «Народная воля«.

Пасля атрыманыя дадзеныя навукоўцы маюць намер выкарыстоўваць для вывучэння праблемаў старэння жывых арганізмаў, тэставання ўздзеяння на клеткі лекавых прэпаратаў, распрацоўкі новых біятэхналогій для жывёлагадоўлі, а таксама для ацэнкі экалагічных рызык.

Как вам новость?
Головоломки