Беларускія камбайнёры пачалі дапамагаць расійцам ва ўборцы ўраджаю

16.08.2010 10:18
Архив Редакция

Беларускія камбайнеры прыступілі да ўборкі ўраджаю ў Смаленскай вобласці Расіі. Пра гэта расказаў прэс-сакратар старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіслаў Грыбанаў. Беларускія экіпажы прыбылі ў Хіславічы, Рослаў і Шумячы.

«На дапамогу расійскім калегам адпраўлена 19 экіпажаў з Магілёўскай вобласці, у кожным з іх працуюць па два чалавекі. Камандзіроўка разлічана на 10 дзён. Беларускія спецыялісты працуюць на камбайне айчыннай вытворчасці», — цытуе Уладзіслава Грыбанава БелТА.

«Нашы камбайнёры дапамогуць завяршыць уборку ў раёнах Смаленскай вобласці, дзе цяпер працуюць», — адзначыў Уладзіслаў Грыбанаў.

Дапамогу ва ўборцы ўраджаю Магілёўская вобласць аказвае Расіі ўжо другі раз. У 2008 годзе магілёўскія камбайны таксама працавалі на расійскіх палях.

Как вам новость?