Беларускія кампаніі не патрапілі ў ТОП-500 самых дарагіх брэндаў свету

24.03.2011 16:10
Архив Редакция

Кансалтынгавая кампанія Brand Finance апублікавала штогадовы рэйтынг "500 самых дарагіх брэндаў у свеце". Ні адна беларуская кампанія ў яго не патрапіла. Самай дарагой гандлёвай маркай ў свеце прызнаны Google, які год таму быў на другой пазіцыі. За Google ў рэйтынгу ідуць Microsoft, Wal-Mart, IBM і Vodafone.

Самым дарагім брэндам Расіі прызнаны Сбербанк: яго кошт перавысіў 12 млрд. даляраў, паведамляюць «Вести.Ру». Заняўшы 65-ы радок, Сбербанк стаў адзінай расійскай кампаніяй, якая ўвайшла ў першую сотню сусветнага рэйтынгу. Па дадзеных Brand Finance, брэнд Сбербанка з’яўляецца 19-м па кошце ў свеце сярод банкаўскіх брэндаў.

З расійскіх кампаній, акрамя Сбербанка, у рэйтынг патрапілі «Газпром» (208-е месца), «Білайн» (243-е месца), МТС (304-е месца), «Лукойл» (348-е месца), «Роснефть «(370-е месца), «Магніт» (422-е месца).

Цалкам з ТОП-500 самых дарагіх брэндаў свету можна азнаёміцца тут.

Как вам новость?