Беларускія клубы даведаліся пра супернікаў у еўракубках

22.06.2010 10:38
Архив Редакция

У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне адбылася жараб'ёўка стартавых раўндаў еўрапейскіх клубных турніраў — Лігі Чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. Футбалістам мінскага «Дынама», якія стартуюць у Лізе Еўропы з другога адборачнага раўнда, дастаўся ў супернікі эстонскі «Калеў» з горада Сіламяэ.

Клуб быў заснаваны ў 1951 годзе. Колеры каманды — бела-сінія. Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Сіламяэ Калеў», які змяшчае дзве тысячы гледачоў. У мінулым сезоне «Калеў» заняў другое месца ў чэмпіянаце Эстоніі (найвышэйшае дасягненне ў гісторыі). У цяперашнім першынстве клуб ідзе чацвертым, набраўшы пасля 18 гульняў 30 ачкоў (9 перамог, тры нічыі, шэсць паразаў).

Іншыя прадстаўнікі Беларусі ў Лізе Еўропы — «Тарпеда» (Жодзіна) і «Дняпро» (Магілёў) стартуюць з першага кваліфікацыйнага раўнда, перадае агенцтва «Мінск-Навіны». Фіналіст Кубку Беларусі сустрэнецца з ісландскім клубам «Фількір». «Дняпро» памераецца сіламі з камандай «Лачы» з Албаніі.

Як раней паведамляў Тэлеграф, барысаўскі БАТЭ ў Лізе Чэмпіёнаў ўступіць у барацьбу з другога раўнда, дзе згуляе з клубам «Хафнарфьёрдзюр», які, як і супернік «Тарпеда», прадстаўляе Ісландыю.

Как вам новость?
Головоломки