Беларускія клубы паспяхова стартавалі ў кваліфікацыі Лігі Еўропы

02.07.2010 09:15
Архив Редакция

Футбалісты жодзінскага "Тарпеда" першага ліпеня паспяхова стартавалі ў кваліфікацыі Лігі Еўропы. У першым матчы першага кола жодзінцы, якія ў цяперашнім чэмпіянаце Беларусі займаюць перадапошняе месца, разграмілі на сваім полі ісландскі "Фюлькір" з лікам 3:0 (Крывабок, 52, Огар, 59, Канцавы, 66).

«Тарпеда» выступала ў такім складзе (дадзеныя сайта УЕФА): Бушма (капітан), Астравух, Бруснікін (Салавей, 65), Каролік (Алексіевіч, 73), Лявіцкі, Казлоў, Каршакевіч, Огар, Канцавы, Казарын, Крывабок.

У свой чаргу, бронзавы прызёр леташняга чэмпіянату Беларусі магілёўскі «Дняпро» згуляў унічыю ў гасцях з албанскім клубам «Лачы» — 1:1. Гаспадары адкрылі лік на зыходзе першага тайма, магіляўчане аднавілі раўнавагу ў самым фінале другой паловы гульні, калі вылучыўся Дзмітры Турлін, перадае БелТА.

Матчы ўадказ абодва беларускія клубы правядуць восьмага ліпеня. У выпадку выхаду ў другі адборачны раўнд «Дняпро» сустрэнецца з нарвежскім «Стабекам», паведамляе БелаПАН.

Как вам новость?
Головоломки