Беларускія ўлады будуць рэгуляваць тарыфы мабільных аператараў

22.02.2011 10:21
Архив Редакция

Праз год, з 1 лютага 2012 года, беларускія ўлады будуць самі рэгуляваць тарыфы на пропуск трафіку паміж сеткамі аператараў сотавай рухомай электрасувязі. Рашэнне аб гэтым змяшчаецца ў пастанове Савета міністраў № 191, што ўнёсла змены ў пералік паслуг электрасувязі і паштовай сувязі агульнага карыстання, тарыфы на якія рэгулююцца міністэрствам эканомікі.

Саўмін унёс ў пералік пункт аб пропуску «трафіку паміж сеткамі аператараў сотавай рухомай электрасувязі за адну хвіліну злучэння». Такім чынам, улады вырашылі рэгуляваць кошты на трафік паміж мабільнымі аператарамі Беларусі. Як паведамляецца, рашэнне выклікана неабгрунтаваным завышэннем мабільнымі аператарамі коштаў на свае паслугі. На думку, чыноўнікаў дзяржрэгуляванне дазволіць знізіць кошт гэтых паслуг, зрабіўшы іх больш даступнымі для насельніцтва, перадае «Ежедневник».

Пастановай таксама даручылі міністэрству эканомікі да 1 кастрычніка 2011 года вызначыць спосаб рэгулявання тарыфаў на пропуск трафіку паміж сеткамі аператараў сотавай рухомай электрасувязі за адну хвіліну злучэння.

Как вам новость?
Головоломки