Беларускія ўлады закрываюць доступ да апазіцыйных сайтаў

11.04.2011 12:42
Архив Редакция

Дзяржаўная інспекцыя Беларусі па электрасувязі 7 красавіка накіравала беларускім інтэрнэт-правайдарам абноўлены спіс "забароненых" інтэрнэт-рэсурсаў. У дадзены спіс патрапілі i шэраг вядомых апазіцыйных інтэрнэт-выданняў. У адпаведнасці з указам № 60, правайдары абавязаныя блакаваць доступ да сайтаў, якія патрапілі ў спіс, для дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама арганізацый адукацыі і культуры.

Так, пад забаронай апынуліся сайты «Хартыя-97» і «Беларускі партызан». Яшчэ 23 сакавіка 2011 года Генеральная пракуратура вынесла пастанову аб абмежаванні доступу да дадзеных сайтаў. Супрацоўнікі Генпракуратуры ўгледзелі ў дзейнасці сайта парушэнне ч. 2 арт. 8 закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», перадае «n#####n».

Паводле гэтага закона, да атрымання дазволу на правядзенне масавага мерапрыемства яго арганізатары, а таксама іншыя асобы не маюць права паведамляць у сродках масавай інфармацыі аб даце, месцы і часе яго правядзення, а таксама вырабляць і распаўсюджваць якія-небудзь інфармацыйныя ўлёткі, плакаты і іншыя матэрыялы.

Між тым, на сайце Дзяржінспекцыі па электрасувязі міністэрства міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі ў агульнадаступны спіс абмежаванага доступу не ўнесена ні аднаго інтэрнэт-адраса, а спіс абмежаванага доступу для пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслуг даступны выключна інтэрнэт-правайдарам.

Як раней перадаваў Тэлеграф, указ № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегменту сеткі Інтэрнэт» 1 лютага падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Па заявах улад, «дакумент накіраваны на абарону інтарэсаў грамадзян, грамадства і дзяржавы ў інфармацыйнай сферы, павышэнне якасці і патанненне інтэрнэт-паслуг, забеспячэнне далейшага развіцця нацыянальнага сегменту сеткі інтэрнэт». Аднак гэты ўказ выклікаў шмат нараканняў з боку незалежных СМІ і прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый, па сцвярджэнні якіх дакумент парушае прынцы свабоды слова.

Как вам новость?