Беларускія нафтапрадукты падаражэлі праз пошліны на 10-25%

25.05.2010 14:43
Архив Редакция

Намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Браніслаў Сівы паведаміў 25 траўня, што ўвядзенне Расіяй экспартных пошлінаў на нафту прывяло да падаражэння беларускай нафтахімічнай прадукцыі на 10-25%. Прадстаўнік канцэрна падкрэсліў, што такое павышэнне кошту нафтапрадуктаў "вельмі істотнае для нас".

Разам з тым, адзначыў Браніслаў Сівы, прадпрыемствы нафтахімічнага комплексу Беларусі «працягваюць стабільна працаваць, інвеставаць у развіццё вытворчасці, весці мадэрнізацыю вытворчасці», перадае БелТА
Як раней перадаваў Тэлеграф, міністэрства юстыцыі Беларусі накіравала зварот у Эканамічны суд СНД, у якім выступіла катэгарычна супраць зацягвання разгляду справы па заяве ўрада Беларусі пра неправамернасць спагнання расійскім бокам вывазных мытных пошлінаў на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца з Расіі ў Беларусь. У мінюсце такія дзеянні лічаць «недапушчальнымі».
Падрыхтоўка да судовага разгляду справы па «нафтавым» іску Беларусі да Расіі працягнецца да 22 чэрвеня. Рашэнне пра правядзенне распарадчага паседжання ў гэтыя тэрміны прыняў 19 траўня Эканамічны суд СНД.
Раней міністэрства юстыцыі выступіла з заявай з нагоды прызначэння генеральным дарадцам па нафтавым іску Беларусі да Расіі ў Эканамічным судзе СНД расійца Юрыя Мішальчанка. На думку мінюста, гэта можа «супярэчыць прынцыпам роўнасці бакоў і справядлівасці» пры разглядзе іску.
З іскавой заявай па пытанні, што тычыцца правамернасці спагнання Масквой з першага студзеня 2010 года вывазных мытных пошлінў на прадукты перапрацоўкі нафты і нафтахімічную сыравіну, што пастаўляюцца з Расіі ў Беларусь у Эканамічны суд СНД звярнулася 25 сакавіка беларускае міністэрства юстыцыі.

Как вам новость?
Головоломки