Беларускія НПЗ знізілі вытворчасць на 24,2%

16.11.2010 16:26
Архив Редакция

У студзені-кастрычніку 2010 года нафтаперапрацоўчая прамысловасць Беларусі знізіла на 24,2% аб'ём вытворчасці ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Аб'ём вытворчасці беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў (НПЗ) за гэты перыяд склаў 21,7 трлн. рублёў. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У той жа час ў параўнанні з кастрычнікам 2009 года аб’ёмы вытворчасці павялічыліся на 14,4%, а ў параўнанні з вераснем 2010 года — на 9,7%, перадае АФН.

За дзесяць месяцаў гэтага года вытворчасць аўтамабільнага бензіну знізілася на 9% да 2,5 млн. тон, дызельнага паліва — на 20,6% да 4,3 млн. тон, паліўнага мазуту — на 30,4% да 3,5 млн. тон, пячнога бытавога паліва — на 38,6% да 311,1 тыс. тон. У той жа час аб’ём вытворчасці змазачных алеяў за гэты перыяд павялічыўся на 5,3% да 107,8 тыс. тон, біядызельнага паліва на 65,6% да 687 тыс. тон.

Скараціўся таксама і аб’ём здабычы нафты ў Беларусі. У студзені-кастрычніку 2010 года ён склаў 1,4 млн. тон, то бок на 1,2% менш, чым

Как вам новость?
Головоломки