Беларускія інтэрнэт-карыстальнікі ўсё яшчэ трапляюцца на "нігерыйскія лісты"

22.09.2010 15:48
Архив Редакция

Камп'ютарныя злачынствы, звязаныя з так званымі «нігерыйскімі лістамі», сёння здзяйсняюцца дастаткова рэгулярна. Беларускія карыстальнікі па-ранейшаму трапляюцца на гэты від махлярства. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення "К" міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Ігар Пармон.

«Нігерыйскімі лістамі» называюць від махлярства, пры якім карыстальнік атрымлівае на свой электронны адрас ліст з просьбай дапамагчы невялікай сумай грошай за салідныя працэнты, патлумачыў Ігар Пармон. Таксама чалавеку могуць прапанаваць зрабіць перавод нязначнай сумы, каб атрымаць вялікі грашовы прыз, уладальнікам якога ён нібыта стаў, дадаў прадстаўнік МУС, перадае БелТА.

«Узровень усведамлення камп’ютарнай бяспекі ў сетцы інтэрнэт сярод беларускіх карыстальнікаў расце, на жаль, павольней, чым узровень камп’ютарызацыі», — адзначыў Ігар Пармон.

Как вам новость?
Головоломки