Беларускія інтэрнэт-крамы абавяжуць прымаць WebMoney

28.04.2011 17:19
Архив Редакция

Міністэрства гандлю плануе абавязаць беларускія інтэрнэт-крамы падаваць пакупнікам права выбару спосабу аплаты, у тым ліку праз электронныя грошы. Па словах намесніцы кіраўніка мінгандлю Ірыны Наркевіч, гэта забяспечыць празрыстасць інтэрнэт-гандлю.

Намесніца міністра ўдакладніла, што інтэрнэт-крамы варта абавязаць прымаць плацяжы з дапамогай сістэмы Адзінай разліковай інфармацыйнай прасторы (АРІП), мабільнага і інтэрнэт-банкінгу, электроннымі грашыма, з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак, праз касы банкаў, а таксама накладзеным плацяжом пры атрыманні тавараў на пошце, перадае БелТА.

«Інфармацыя аб такіх плацяжах будзе захоўвацца на працягу двух гадоў з дня продажу тавару, што дазволіць абараніць правы спажыўца», — адзначыла Ірына Наркевіч.

«Да тых часоў, пакуль нашы спажыўцы будуць разлічвацца наяўнымі грашовымі сродкамі, працягнецца праца несумленных прадаўцоў і кур’ераў. Таму неабходна стварыць такі механізм, які будзе гарантаваць пакупніку частковы або поўны зварот выдаткаваных ім грошай за няякасны тавар», — сказаў у сваю чаргу начальнік галоўнага упраўлення кантролю падакцызных тавараў і электронных тэхналогій міністэрства па падатках і зборах Беларусі Уладзімір Муквіч.

Как вам новость?