Беларускія памежнікі затрымалі тытунёвы караван

30.08.2010 15:24
Архив Редакция

27 жніўня ў пункце пропуску "Прывалка" гарадзенскія памежнікі сумесна з мытнікамі затрымалі караван чатырох аўтамабіляў «Audi» і аднаго «Volkswagen», які накіроўваўся ў Літву. У выніку ператрусу ў паліўных баках, спінках сядзенняў, полых прасторах і каробцы перадач праваахоўнікі выявілі 230 тыс. цыгарэтаў беларускай вытворчасці.

Усе пяць кіроўцаў аказаліся грамадзянамі Літвы. Саміх кантрабандыстаў беларускія памежнікі адпусцілі па дамах, а аўтамабілі затрымалі да рашэння суда. Агулам аўтапарк ацэнены ў 34 мільёнаў рублёў (11,3 тыс. даляраў), цыгарэты — каля 12 мільёнаў рублёў (4 тыс. даляраў), паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.

29 жніўня смаргонскія памежнікі ў пункце пропуску «Каменны Лог» затрымалі грузавы аўтамабіль «Scania», кіраваны грамадзянінам Польшчы, які рушыў у Літву.

У пярэдняй частцы паўпрычэпа, у тайніку і ў кабіне пад абіўкай кіроўца схаваў больш за 42 тыс. штук цыгарэтаў на суму крыху больш за 3 млн. рублёў (1 тыс. даляраў) з акцызнымі маркамі Расійскай Федэрацыі. Цыгарэты мытнікі канфіскавалі, лёс прычэпа, ацэненага на 150 млн. рублёў (50 тыс. даляраў), вырашыць суд.

Как вам новость?
Головоломки