Беларускія санаторыі ўзнялі кошты на 9%

31.03.2010 14:50
Архив Редакция

Сярэдні кошт пуцёўкі ў беларускія санаторыі на перыяд летняга аздараўлення ў 2010 годзе ўзрос на 9%. "Кошты павялічыліся ў рамках прагнозных паказчыкаў. У сярэднім пуцёўка на 18 дзён каштуе 917 тыс. рублёў", — паінфармаваў намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.

Кошты за суткі знаходжання вагаюцца ад 40 тыс. рублёў у санаторыі на тэрыторыі Беларусі да 100 даляраў у беларускім санаторыі за мяжой: у Сочы, Туапсэ і іншых, паведаміў Генадзь Балбатоўскі, перадае БелТА.

Намдырэктара адзначыў, што санаторна-аздараўленчыя арганізацыі Беларусі ўжо прадалі больш за 90% усіх пуцёвак. Службовец таксама заявіў, што тыя, хто не паклапоцяцца пра набыццё пуцёвак на летні час да сярэдзіны красавіка, у далейшым не паспеюць іх набыць.

Как вам новость?
Головоломки