Беларускія штангісты працягваюць заваёўваць медалі чэмпіянату Еўропы

08.04.2010 11:14
Архив Редакция

У Мінску працягваецца чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы. Сёмага красавіка беларусы, як і ў папярэднія дні, не засталіся без медалёў. Бліскуча выступіла ў вагавай катэгорыі да 58 кг бронзавы прызёр Алімпіяды ў Пекіне Настасся Новікава.

Яна не толькі заваявала золата ў кожнай з дзвюх дысцыплін і ў суме, але і ўсталявала новы рэкорд субкантынента ў дваяборстве. Па суме двух практыкаванняў беларуска набрала 238 кг (105 у рыўку, 133 у штуршку), паведамляе БелаПАН.

Срэбра ў прадстаўніцы Албаніі Рамелы Бегай — 207 (96+111), бронза ў полькі Марыеты Готфрыд — 206 (96+110). Яшчэ адна беларуска, Ірына Мішчук, заняла чацвёртае месца — 198 (92+106), але таксама не засталася без медалю — бронзавага, за выступ у штуршку.

Как вам новость?
Головоломки