Беларускія ўстановы адукацыі абвешчаны вольнымі ад курэння зонамі

08.09.2010 14:22
Архив Редакция

Усе ўстановы адукацыі Беларусі аб'яўлены зонамі, вольнымі ад курэння. Пра гэта паведаміла галоўны інспектарка ўпраўлення сацыяльнай і выхаваўчай працы міністэрства адукацыі Ганна Рысевец. Згодна з новым загадам аб прафілактыцы тытунекурэння, курыць забаронена не толькі ў навучальных карпусах, але і на ганку і прылеглай тэрыторыі.

Гэты дакумент стаў працягам працы па прафілактыцы тытунекурэння і прапагандзе здаровага ладу жыцця, якая праводзіцца ў беларускіх навучальных установах. Так, штогод у траўні ў рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь супраць тытуню», а таксама Сусветнага дня некурэння ва ўсіх установах адукацыі праводзяцца інфармацыйныя і прапагандысцкія мерапрыемствы, прысвечаныя здароваму ладу жыцця і прафілактыцы нікатынавай залежнасці. Традыцыйна, у такіх мерапрыемствах задзейнічаны як навучэнцы, так і іх бацькі і выкладчыкі, перадае БелТА.

Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя сумесна з Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правёў рэспубліканскае сацыялагічнае даследаванне. У выніку высветлілася, што з 2001 па 2009 год колькасць беларусаў, якія паляць, знізілася з 41,6% да 32,1%.

Па дадзеных даследавання 2009 года, 16,3% апытаных кінулі паліць. 62,4% гэтых людзей паказалі, што галоўнай прычынай адмовы ад палення для іх стала «разуменне таго, што курэнне шкодзіць здароўю».

Па дадзеных цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя ў Беларусі паліць больш за 50% мужчын і больш за 20% жанчын. Пры гэтым доля курцоў жанчын паступова павялічваецца: у 2001 годзе яна складала 19,7%, а ў 2009 ўжо 21,4%.

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки