Беларускія тэнісісты саступілі славакам 1:4 у матчы Кубку Дэвіса

20.09.2010 15:22
Архив Редакция

Канчатковы лік матчу 2-га раўнду плэй-оф першай групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубку Дэвіса паміж зборнымі Беларусі і Славакіі — 4:1 на карысць гасцей. У заключнай сустрэчы, якая ўжо не мела турнірнага значэння, другі нумар гаспадароў Сяргей Бетаў (426-е месца ў сусветным рэйтынгу) прайграў другому нумару славакаў Марціну Кліжану (255) — 6:7 (2:7), 2:6.

Апошні раз ў другой групе Еўра-Афрыканскай зоны беларускія тэнісісты выступалі ў 1998 годзе, перадае БелаПАН.

У 1999-2003 гадах яны гулялі ў першай групе ЕАЗ, у 2004-2007 гадах — у Сусветнай групе, у 2008-2010-х — зноў у першай групе ЕАЗ.

Как вам новость?
Головоломки