Беларускія турфірмы могуць абавязаць застрахавацца на 23 тыс. даляраў

20.09.2010 12:48
Архив Редакция

У Беларусі могуць увесці абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці турыстычнага аператара. У адпаведнасці з праектам новага ўказу, турыстычныя фірмы абавязаныя будуць застрахавацца на дзве тысячы базавых велічынь (70 млн. рублёў ці 23 тыс. даляраў). Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара дэпартаменту па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі Андрэй Мартынаў.

Згодна з праектам указу, памер страхавога ўзносу можа скласці 0,6%. Калі дакумент будзе прыняты, для працы з кліентамі турыстычныя кампаніі абавязаныя будуць мець дзейную дамову добраахвотнага страхавання грамадзянскай адказнасці на выпадак прычынення шкоды жыццю, здароўю або маёмасці турыстаў, перадае БелТА.

Новаўвядзенне можа стаць адным з механізмаў рэгуляцыі турыстычнага бізнэсу, які заменіць ліцэнзаванне. «Асноўная задача рэгулятараў заключаецца ў тым, каб з яго дапамогай мы ведалі, хто на тэрыторыі Беларусі ажыццяўляе турыстычную дзейнасць», — растлумачыў Андрэй Мартынаў.

«Па-другое, дзяржава павінна мець магчымасць рэагаваць на магчымыя звароты грамадзян, якія скардзяцца на няякаснае аказанне паслуг, у дасудовым парадку. Таксама варта задумацца аб тым, каб абараніць беларускія суб’екты гаспадарання ад замежных кампаніяў, якія могуць прыйсці на гэты рынак, маючы вялікія фінансавыя магчымасці для рэалізацыі сваіх планаў», — дадаў намеснік дырэктара дэпартаменту па турызме.

Как вам новость?
Головоломки