Беларускія верталётчыкі атрымалі імянныя гадзіннікі ад Пуціна

17.08.2010 17:19
Архив Редакция

Члены экіпажу верталёта Мі-8 МНС Беларусі, якія прымалі ўдзел у тушэнні пажараў у Тамбоўскай вобласці, атрымалі ў падарунак імянныя гадзіннік ад прэм'ер-міністра Расіі Уладзіміра Пуціна. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лётчыкаў расійскіх і замежных экіпажаў супрацьпажарнай авіяцыі адбылася 17 жніўня на падмаскоўным аэрадроме "Раменскае", дзе месціцца авіяцыя МНС Расіі.

Усяго імянныя гадзіннік ад старшыні ўрада Расіі атрымалі 19 лётчыкаў з Расіі, Беларусі, Азербайджана, Турцыі, Украіны і Францыі. Уладзімір Пуцін падзякаваў і самім экіпажам, і ўрадам гэтых краін за дапамогу Расіі ў тушэнні лясных пажараў, перадае БелТА.
 
Усе члены замежных экіпажаў атрымалі ганаровыя знакі МНС Расіі з рук кіраўніка МНС РФ Сяргея Шайгу. А раней беларускім лётчыкам лісты падзякі і каштоўныя падарункі ўручыў губернатар Тамбоўскай вобласці Алег Бецін.

Как вам новость?
Головоломки