Беларускія ВНУ павысілі аплату за навучанне

06.07.2010 10:13
Архив Редакция

З пачатку гэтага навучальнага года аплата ў беларускіх ВНУ павялічыцца ў сярэднім на 300-500 тыс. рублёў. У прыватнасці, Акадэмія кіравання пры прэзідэнце на сваім сайце ўжо апублікавала прыкладны кошт навучання ў 2010/2011 годзе. Дадзеная сума ўзрасла на 400 тыс. рублёў і на сённяшні дзень складае 3,99 млн. рублёў.

Таксама тарыфы на навучанне змяніліся ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Летась першакурснікі платных аддзяленняў БДЭУ за навучанне плацілі ад 3,277 млн. рублёў да 3,379 млн. рублёў, у залежнасці ад факультэта. Для цяперашніх студэнтаў гэтыя сумы павялічаны: ад 3,683 млн. рублёў да 3,7 млн. рублёў, паведамляе «Народная воля».

Істотна павысіў аплату за навучанне і адзін з самых прэстыжных універсітэтаў краіны, дзе кожны год адзначаецца высокі конкурс і прахадны бал — Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Варта адзначыць, што стаматалагічны факультэт БДМУ быў самым дарагім факультэтам сярод усіх ВНУ Беларусі ў мінулым годзе.

У цяперашні момант няма інфармацыі аб аплаце навучання ў Белдзяржуніверсітэце, Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце і іншых.

Как вам новость?
Головоломки