Беларускія ВНУ скарачаюць прыём бюджэтнікаў на 300 чалавек

11.02.2011 10:02
Архив Редакция

У 2011 годзе колькасць студэнтаў, якія праходзяць навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў беларускіх ВНУ, скароціцца на 300 чалавек. Як паведамілі ва ўпраўленні вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі міністэрства адукацыі Беларусі, у 2011 годзе ў беларускіх ВНУ за бюджэтныя сродкі будуць вучыцца агулам 32,9 тыс. чалавек. 

Па планах міністэрства адукацыі, на бюджэтную дзённую форму навучання ў 2011 годзе ВНУ краіны прымуць 25 тыс. чалавек, на бюджэтную завочную — 7,9 тыс. чалавек, перадае БелаПАН.

Колькасць бюджэтнікаў скарацілі ў ВНУ, падведамасных міністэрству абароны, міністэрству ўнутраных спраў і міністэрству аховы здароўя. У той жа час прыём на дзённую форму навучання ў ВНУ міністэрства адукацыі, міністэрства спорту і турызму, міністэрства культуры і — міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання не змяніліся.

Акрамя гэтага ў мінадукацыі паведаміў, што ў ВНУ дадзенага ведамства будуць пераразмеркаваны кантрольныя лічбы прыёму. Плануецца павялічыць прыём на спецыяльнасці тэхнічнага, тэхніка-тэхналагічнага профіляў, энергетыкі, будаўніцтва, а таксама на спецыяльнасці, звязаныя з IT-тэхналогіямі.

Как вам новость?
Головоломки