Беларускія вучоныя ўпершыню вырасцілі рэдкі чырвоны смарагд

13.01.2011 16:25
Архив Редакция

Супрацоўнікі Навукова-практычнага цэнтру НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве ўпершыню штучна вырасцілі смарагд чырвонага колеру, які ў прыродзе сустракаецца вельмі рэдка і які здабываюць толькі ў ЗША. Пра гэта паведаміў загадчык лабараторыі фізікі звышправодзячых матэрыялаў НПЦ Уладзімір Мяркулаў. Тэхналогія вырошчвання штучных камянёў трымаецца ў строгім сакрэце.

Вядома толькі, што зыходнай сыравінай для стварэння смарагдаў з’яўляецца аксід берылію. «Упершыню мы можам у прамысловых умовах атрымліваць чырвоныя смарагды, першы з іх ужо вырашчаны», — паведаміў Уладзімір Мяркулаў, перадае БелТА.

Вонкава атрыманы смарагд не адрозніваецца ад прыроднага, ён не выгарае, не блякне і не пашкоджваецца. Як адзначаецца, у найбліжэйшы час яго стваральнікі ў надзеі заняць годную пазіцыю на сусветным ювелірным рынку разлічваюць знайсці першых пакупнікоў новай прадукцыі.

Как вам новость?