Беларускія хакеры замяшаныя ў буйным міжнародным скандале

30.09.2010 10:56
Архив Редакция

У Вялікабрытаніі па падазрэнні ў крадзяжы мільёнаў фунтаў стэрлінгаў з банкаўскіх рахункаў арыштавалі 20 кампутарных хакераў — выхадцаў з Усходняй Еўропы, якія пастаянна пражываюць у Злучаным Каралеўстве. Як паведамілі ў паліцыі, імі апынуліся ўраджэнцы Беларусі, Грузіі, Латвіі, Украіны і Эстоніі.

Васьмярым затрыманым — беларусу Эдуарду Бабарыку, латвійцам Карыне Кастраміной, Іварсу Пойкану і Каспарсу Клематнексу, украінцам Юрыю Караваленку, Яўгену Кулібабу і Раману Зяныку і эстонцу Аляксандру Куснеру — прад’яўлены абвінавачанні ў змове з мэтай махлярства і адмывання грошай, паведамляе BBC.

Двум выхадцам Украіны — Валерыю Мілку і Ірыне Пракочык — толькі абвінавачанні ў змове з мэтай махлярства. Грузін Зураб Рэвазішвілі абвінавачваецца ў парушэнні закона аб сведчанні асобы. Усе яны знаходзяцца пад вартай і павінны паўстаць перад Вестмінстэрскім судом магістратаў. Узрост затрыманых вагаецца ад 23 да 34 гадоў. Акрамя таго, яшчэ дзевяць чалавек, затрыманых па той жа справе, адпушчана пад заклад.

На думку следства, хакеры займаліся махлярствам у Вялікабрытаніі з 13 кастрычніка 2009 па 28 верасня 2010 года. Іх нападам падвергнуліся HSBC, Royal Bank of Scotland, Barclays і Lloyds TSB. Злачынцаў затрымалі супрацоўнікі Галоўнага падраздзялення паліцыі па барацьбе са злачынствамі ў сетцы інтэрнэт.

На дадзены момант вядома аб крадзяжы 6 млн. фунтаў стэрлінгаў (каля 9 млн. даляраў). Заразішы з дапамогай віруснай праграмы тысячы брытанскіх камп’ютараў, яны выкрадалі паролі доступу да асабістых банкаўскіх рахункаў праз інтэрнэт і здымалі з іх грошы. Як лічаць праваахоўнікі, агульны аб’ём выкрадзенага значна перавышае вядомую суму і, хутчэй за ўсё, значна ўзрасце па меры расследавання.

Как вам новость?