Беларускім баскетбалісткам забараняюць гуляць у сукенках

22.10.2010 10:18
Архив Редакция

На будучым чэмпіянаце Еўропы беларускім баскетбалісткам наўрад ці дазволяць выступаць у сукенках. Такое меркаванне выказаў генеральны сакратар еўрапейскага аддзялення Міжнароднай федэрацыі баскетбола (ФІБА — Еўропа) Нар Заналін.

На пытанне, ці спадабалася яму форма беларускіх баскетбалістак, у якой каманда выступала на чэмпіянаце свету сёлета, Заналін тактоўна паківаў галавой, даўшы зразумець, што новаўвядзенне Беларусі асабіста яго не ўразіла, перадае БелаПАН.

Пры гэтым ён заўважыў, што «ідэя з сукенкамі была цікавай, варта было паспрабаваць увесці нешта новае».

«Па-мойму, незвычайная форма паслужыла выдатным матыватарам для вашай зборнай. Мне распавядалі, што расійскія спартсменкі пасмейвалася з уніформы беларускіх гульцоў. І вось гэтыя «лялечкі», як іх называлі, даказалі расіянкам, што яны мацнейшыя», — адзначыў генеральны сакратар ФІБА — Еўропа.

Нар Заналін таксама адзначыў кампетэнтнасць беларускіх рэферы: «У нас 330 міжнародных суддзяў у Еўропе. Беларускія суддзі — не самыя лепшыя сярод іх, але яны, несумненна, добрыя — гэта сумленныя і старанныя рэферы».

Как вам новость?
Головоломки