Беларускім донарам не будуць даплочваць за здачу крыві

11.06.2010 08:57
Архив Редакция

У Беларусі не плануецца павялічваць кампенсацыю донарам за здачу крыві і яе кампанентаў. Пра гэта дзясятага чэрвеня паведаміў у Мінску дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра гематалогіі і трансфузіялогіі Міхаіл Патапнёў. "Новы законапраект аб донарстве, які цяпер абмяркоўваецца дэпутатамі, не прадугледжвае павелічэння кампенсацыі", — сказаў спецыяліст.

Эксперт адзначыў, што за апошнія некалькіх гадоў беларускія донары з’яўляюцца аднымі з самых высокааплатных ў свеце. Па словах Міхаіла Патапнёва, па ўзроўні кампенсацыі за здачу крыві Беларусь дасягнула Масквы і Германіі, перадае БелаПАН.

У сваю чаргу, як распавёў намдырэктара цэнтра Сяргей Ляшчук, беларускія донары за здачу крыві атрымліваюць кампенсацыю за два дні вызвалення ад працы. «За здадзеныя 475 мілілітраў крыві, 25 з якіх ідуць на аналізы, донар атрымлівае дзве базавыя велічыні (70 тыс. рублёў)», — сказаў Сяргей Ляшчук. — У выпадку калі яго штодзённы заробак болей, яму даплочваюць розніцу пры прадстаўленні даведкі з бухгалтэрыі. У дзень здачы крыві донар вызваляецца ад працы, другі дзень, як правіла, дадаюць да адпачынку».

Таксама спецыяліст адзначыў, што пры здачы плазмы крыві донар атрымлівае 3,5 базавай велічыні (122,5 тыс. рублёў), а пры здачы трамбацытаў — шэсць базавых велічынь (210 тыс. рублёў).

Как вам новость?
Головоломки