Беларускім настаўнікам плануюць павысіць заробак

19.08.2010 15:37
Архив Редакция

Урад Беларусі разглядае праект пастановы аб павышэнні заработнай платы педагогам. Пра гэта заявіў намеснік міністра адукацыі Беларусі Казімір Фарыно. Паводле ягоных слоў, пакуль рана казаць аб канкрэтных тэрмінах і працэнце павышэння заробку, бо праект знаходзіцца на стадыі разгляду.

Па інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі сярэдняя заработная плата ў галінах бюджэтнай сферы ў чэрвені 2010 года склала 989,6 тыс. рублёў. У параўнанні з траўнем бягучага года яна павялічылася на 130,5 тыс. рублёў (15,2%).

Рэальная заработная плата працаўнікоў бюджэтных арганізацыяў у першым паўгоддзі 2010 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вырасла на 5% да 853,3 тыс. рублёў, перадае БелТА.

Па інфармацыі Белстата, у чэрвені 2010 года сярэдн заробак ва ўстановах адукацыі склаў 874,1 тыс. рублёў, у тым ліку настаўнікаў — 965,5 тыс. рублёў, прафесарска-выкладчыцкага складу — 2,1 млн. рублёў.

Разам з тым у арганізацыях аховы здароўя сярэдні заробак у чэрвені склаў 990,4 тыс. рублёў: у дактароў — 1,6 млн. рублёў, у сярэдняга медперсаналу — 984,3 тыс. рублёў. У арганізацыях навукі і навуковага абслугоўвання сярэдняя зарплата склала 1,7 млн. рублёў, ва ўстановах, што вядуць навукова-даследчыя працы (у тым ліку і ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі), — 1,6 млн. рублёў.

У арганізацыях культуры і мастацтва сярэдняя зарплата за гэты перыяд склала 891,9 тыс. рублёў, у арганізацыях фізічнай культуры і спорту — 1,2 млн. рублёў.

Рост рэальных прыбыткаў беларусаў у 2 разы адстае ад плану

У цэлым у Беларусі ў першым паўгоддзі 2010 года рэальныя грашовыя прыбыткі насельніцтва павялічыліся на 8%, у той час як прагназавалі рост на 14-15%, перадае АФН.

У агульным аб’ёме грашовых даходаў насельніцтва вялікую частку (56,2%) займае заработная плата, 20,5% — трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты), 20,4% — прыбыткі ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць прыбытак, і іншыя паступленні, 2,9% — прыбыткі ад уласнасці.

Как вам новость?
Головоломки