Беларускім прадпрымальнікам дазволяць браць на працу найманых супрацоўнікаў

27.08.2010 16:30
Архив Редакция

Беларускім індывідуальным прадпрымальнікам дазволяць браць на працу наёмных супрацоўнікаў. Гэта стане магчымым пасля прыняцця распрацаванай міністэрствам эканомікі дырэктывы № 4 прэзідэнта Беларусі. Пра гэта заявіў 27 жніўня намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур.

«У дырэктыве, якая распрацоўваецца, будзе ўтрымлівацца шэраг, на наш погляд, рэвалюцыйных момантаў», — адзначыў намеснік міністра. Так, напрыклад, будуць уведзеныя нормы амніставання капіталаў, вольнага рэгулявання рынку працы і ўстанаўлення заработнай платы.

Апрача ўсяго іншага, суб’ектам гаспадарання з колькасцю супрацоўнікаў да 100 чалавек дадуць магчымасць перайсці на спрошчаную сістэму падаткаабкладання. На сённяшні дзень такая форма падатковай справаздачнасці ўжываецца для прадпрыемстваў з колькасцю да 15 супрацоўнікаў, перадае БелТА.

Акрамя таго, новая дырэктыва ўвядзе мараторый на праверку дзейнасці прадпрыемства ў першыя пяць гадоў яго працы.

Как вам новость?