Беларускую гарэлку прызналі кашэрнай

06.07.2010 15:57
Архив Редакция

Галоўны рабін Расіі р.Берл Лазар выдаў сертыфікат кашэрнасці міжнароднага ўзору прадпрыемству "Мінск Крышталь". З такой просьбай да духоўнага лідара габрэяў звярнулася кіраўніцтва найбуйнейшага вытворцы алкагольнай прадукцыі ў Беларусі. Наяўнасць дадзенага дакумента дае магчымасць прадпрыемству экспартаваць прадукцыю на ўнутраны рынак Ізраіля і ў іншыя краіны, дзе людзі розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў давяраюць якасці кашэрных прадуктаў.

У выніку праведзенай экспертыз кашэрнай была прызнана наступная прадукцыя прадпрыемства: гарэлка «Афіцэр», «Мінская», «Крышталь Супер Люкс», «Крышталь Срэбны», «Прэзент», «Вадаліў», «Белая Русь Срэбная», «Белая Русь Люкс» , паведамляе сайт kosherlist.ru.

Прадукцыя кашэрна парвэ на ўсе дні года, акрамя дзён свята Пэсах.
Аб найвышэйшай якасці «крышталеўскай» прадукцыі сведчаць яе шматлікія перамогі на розных міжнародных і нацыянальных конкурсах, адзначае выданне.

На сённяшні дзень у актыве беларускага гарэлачнага прадпрыемства больш за 580 узнагарод. Таксама на заводзе сертыфікаваны сістэма менеджменту якасці (СТБ ISO 9001) і сістэма кіравання якасцю і бяспекай харчовых прадуктаў на аснове аналізу рызыкі і крытычных кантрольных кропак, сістэма кіравання навакольным асяроддзем і сістэма кіравання аховай працы.

Как вам новость?
Головоломки