Беларускую мяжу будуць ахоўваць на конях

23.02.2011 13:41
Архив Редакция

У бліжэйшыя два гады на ўчастках Гарадзенскай памежнай групы і Полацкага памежнага атрада патруляваць мяжу будуць на конях. Як паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце, у цяперашні час ідзе адбор і навучанне вайскоўцаў, якія прымуць удзел у дадзеным эксперыменце.

У Дзяржпагранкамітэце адзначылі, што ўчасткі для коннага патрулявання выбраны не выпадкова. «На гэтых памежных тэрыторыях знаходзяцца вядомыя шматлікім турыстам гістарычныя і экалагічныя аб’екты. У зоне адказнасці гарадзенскіх памежнікаў гэта датычыцца Аўгустоўскага канала, а Полацкага атрада — раён возера Асвейскае», — паведамілі ў памежным ведамстве.

У сілу гэтых акалічнасцяў патруляванне ў дадзенай мясцовасці мае шэраг асаблівасцяў, у прыватнасці, выкарыстанне тэхнікі тут не заўсёды мэтазгоднае. У Дзяржпамежкамітэце хочуць зрабіць акцэнт на захаванні экалагічнага асяроддзя гэтай запаведнай тэрыторыі, і «нясенне службы на конях арганічна ўпішацца ў сістэму прыродаахоўных мерапрыемстваў», лічаць у Дзяржпагранкамітэце.
 
«Як прыжывуцца коні на сучаснай беларускай мяжы, пакажа час і практыка. У ходзе эксперыменту будуць улічвацца і эканамічная мэтазгоднасць, і канкрэтныя вынікі ўжывання конных патрулёў у ахове мяжы, і водгукі саміх ваеннаслужачых», — адзначылі ў ДПК.

Как вам новость?
Головоломки