Беларускіх школьнікаў будуць правяраць на наркотыкі

02.02.2011 17:23
Архив Редакция

Міліцыя Мінскай вобласці прапанавала правяраць беларускіх школьнікаў на наркотыкі. Гэтую прапанову праваахоўнікі зрабілі з мэтай укаранення ў практыку новых метадаў прафілактыкі дзіцячай наркаманіі. Так, навучэнцаў старэйшых класаў міліцыянты прапануюць падчас праходжання медагляду тэставаць на ўжыванне наркотыкаў. 

«Гэта дасць магчымасць выявіць хваробу тады, калі супраць яе яшчэ можна змагацца», — заявілі ў міліцыі, перадае СТВ. Мэта тэставання — выявіць, а не пакараць, і галоўнае, праінфармаваць своечасова бацькоў, запэўнілі ў міліцыі сталічнага рэгіёну.

Пры гэтым падлеткаў ставіць на ўлік не будуць. Таксама для старшакласнікаў не будзе ніякіх прававых наступстваў, кажуць міліцыянты.

«Ніякіх улікаў мы рабіць не будзем, гэта будзе для бацькоў, гэта будзе для школы. Гэта дзіця, у нас ёсць яшчэ магчымасць яго выправіць і паставіць на сваё месца», — заявіў начальнік УУС Мінаблвыканкама Іван Саўчыц.

Как вам новость?
Головоломки