Беларускіх вытворцаў хочуць абавязаць плаціць за перапрацоўку адкідаў

10.11.2010 16:01
Архив Редакция

Беларускіх вытворцаў і імпарцёраў плануюць абавязаць плаціць за збор і перапрацоўку адкідаў. Пра гэта паведаміў 10 лістапада намеснік начальніка ўпраўлення па абыходжанні з другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі дзяржаўнага аб'яднання "Белрэсурсы" Мікалай Скорын. Спецыяліст дадаў, што адпаведны праект указа "Белрэсурсы" ўжо падрыхтавалі, цяпер дакументы праходзяць ўзгадненне.

«Прадугледжваецца, што вытворцы і імпарцёры тавараў і ўпакоўкі на базе паперы, кардону, шкла, пластмасы, а таксама вытворцы складанай бытавой тэхнікі абавязаныя будуць плаціць за збор і перапрацоўку адкідаў, якія ўтвараюцца пасля страты гэтымі таварамі спажывецкіх уласцівасцяў», — растлумачыў Мікалай Скорын. Такая мера, на думку спецыяліста, дапаможа шмат у чым вырашыць праблему па абыходжанні з адкідамі ў Беларусі, перадае БелТА.

Намеснік начальніка ўпраўлення нагадаў, што ў 2010 годзе з падатковага кодэксу выключылі экалагічны падатак. «За кошт гэтага сыходзіць фінансаванне, якое дапамагала б вырашаць праблему з адкідамі, у сувязі з гэтым мы і распрацавалі праект новага ўказа», — падсумаваў Мікалай Скорын.

Как вам новость?
Головоломки