"Беларуснафта" абмежавала продаж паліва

15.06.2011 15:06
Архив Редакция

Найбуйнейшы ў Беларусі дзяржаўны аператар сеткі аўтазаправачных станцый ўстанавіў з 12 чэрвеня на сваіх запраўках абмежаванне на продаж паліва для грузавых аўтамабіляў. "Лімітавая норма адной запраўкі для грузавых аўтамабіляў цяпер складае 200 літраў незалежна ад формы разліку (наяўныя, банкаўскія карткі, валюта, безнаяўны разлік, паліўныя карты)", — паведамілі ў кампаніі.

«Такія меры ўводзяцца на ўсіх АЗС рэспублікі ў сувязі з прыняццем пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 чэрвеня 2011 года № 755 «Аб некаторых мерах па абароне спажывецкага рынку», — паведамілі ў «Беларуснафце».

ДМК будзе правяраць бакі аўтамабіляў замежнікаў

Супрацоўнікі мытні ў мэтах абмежавання вывазу паліва з краіны будуць правяраць аўтамабілі, якія належаць ўсім фізічным асобы, у тым ліку і іншаземцам, за выключэннем прадстаўнікоў дыпмісій і міжнародных арганізацый і членаў іх сем’яў, а таксама фізічных асоб, якія маюць працоўныя візы, выдадзеныя краінамі-членамі Мытнага саюза або замежнымі краінамі.

Спецыяльны збор за перавышэнне ўсталяваных урадам абмежаванняў вывазу выплочваецца да вывазу тавараў з Беларусі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза ў рублях або замежнай валюце па курсе Нацбанка на дату яго выплаты і залічваецца ў рэспубліканскі бюджэт.

Как вам новость?