"Беларуснафта" пачне ў 2010 годзе здабычу газу ў Венесуэле

12.03.2010 17:18
Архив Редакция

РУП "Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" ў 2010 годзе пачне здабычу газу ў Венесуэле. "Здабычу газу будуць ажыццяўляць на аснове дамоўленасцяў, дасягнутых на дзяржаўным узроўні, якія прадугледжваюць далейшае пашырэнне супрацоўніцтва паміж "Беларуснафтай" і венесуэльскай нафтавай кампаніяй Petroleos de Venezuela (PDVSA)", — паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

«Таксама ўжо быў вызначаны шэраг дзейсных радовішчаў для сумеснага вывучэння геолага-геафізічнай і прамысловай інфармацыі і складання бізнэс-планаў іх далейшай распрацоўкі. Сёлета гэтыя газавыя радовішчы будуць уключаны ў актыў сумеснага прадпрыемства «Петралера Белавенесалана», — распавялі ў прэс-службе «Беларуснафты», перадае БелТА.

 

«Галоўныя задачы сумеснага прадпрыемства на найбліжэйшую перспектыву — нарошчванне аб’ёмаў здабычы нафты за кошт новых радовішчаў, а таксама рэалізацыя поўнамаштабнай праграмы геолага-тэхнічных і арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў з шырокім укараненнем беларускіх тэхналогій. У прыватнасці, здабыча нафты будзе павялічана да аднаго мільёна тон у год», — адзначылі ў прэс-службе беларускага прадпрыемства.

 

«Сумеснае прадпрыемства » Петралера Белавенесалана» было створана ў снежні 2007 года, — нагадалі ў прэс-службе. — За гэты час яно здабыло каля 1,5 млн. тон нафты і больш за 450 млн. кубічных метраў спадарожнага газу. На балансе прадпрыемства знаходзіцца пяць радовішчаў нафты, тры з якіх былі перададзены ў актыў у 2009 годзе. Дзейсны эксплуатацыйны фонд складае 175 свідравін, у тым ліку чатыры фантанных».

Как вам новость?
Головоломки