"Белаўтадар": колькасць платных дарог да 2015 года не павялічыцца

30.03.2010 16:25
Архив Редакция

Начальнік кіравання падтрымання дарожнай сеткі дэпартамента "Белаўтадар" міністэрства транспарта і камунікацый Аляксандр Галаўнёў заявіў, што колькасць платных аўтадарог у Беларусі пакуль павялічваць не будуць. Урад вырашыў вярнуцца да гэтага пытання пасля сканчэння будаўніцтва чатырохпалосных дарог з Мінска да абласных цэнтраў, адзначыў спецыяліст.

Завяршыць гэтыя працы «Белаўтадар» плануе да 2015 году. «Пакуль чатырохпалосныя дарогі мы не пабудуем, платы за праезд, акрамя аўтадарогі М1, не будзе», — цытуе БелТА словы Аляксандра Головнева.

Два гады назад «Белаўтадар» распрацаваў тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне ўвядзення платы за праезд на магістральных дарогах Беларусі. Праект прадугледжваў увядзенне платы для грузавых транспартных сродкаў агульнай масай звыш за 12 тон. Урад прызнаў прапанову эканамічна мэтазгоднай. Дадзенае рашэнне было актуальным у сувязі са скасаваннем дарожнага фонду краіны і адменай дадатковых паступленняў ад збірання акцызаў на нафтапрадукты са спажыўцоў, нагадаў начальнік кіравання «Белаўтадара».

Аляксандр Галаўнёў адзначыў, што платная траса М1 з’яўляецца адной з узорных дарог у краіне і знаходзіцца ў здавальняючым стане. Цяпер «Белаўтадар» распрацоўвае сістэму бескантактнага збірання платы з карыстальнікаў на пазначнай аўтадарозе. Дадзеныя меры скароцяць затрымкі транспарта і павялічаць нагрузку на магістраль, дадаў прадстаўнік «Белаўтадара».

На рэканструкцыю дарог улады плануюць прыцягнуць крэдыт у памеры 250 млн. даляраў

У рамках супрацоўніцтва з кітайскімі інвестарамі Беларусь разлічвае прыцягнуць крэдыт на суму каля 250 млн. даляраў на рэканструкцыю шэрагу рэспубліканскіх аўтадарог, паінфармаваў Аляксандр Галаўнёў.

Напачатку перамоў інвестары прапанавалі браць злучаны крэдыт. «Пры гэтым да 70% прац, матэрыялаў і абсталявання павінны былі быць кітайскімі. Аднак нас гэты варыянт не зусім задавальняў, бо ў нас ёсць свае арганізацыі, свая прамысловасць, і яны не павінны стаяць», — адзначыў спецыяліст.

Падчас візіту ў Беларусь намстаршыні КНР Сі Цзіньпіня бакі дамовіліся пра вылучэнне Беларусі крэдыту ў мільярд даляраў са стаўкай каля 3%. Пры гэтым дапушчаецца ўжыванне каля 70% беларускіх матэрыялаў. «На такіх умовах мы гатовыя супрацоўнічаць, калі наш праект па рэканструкцыі аўтадарог будзе ўключаны ў пакет тых праектаў, якія плануецца прафінансаваць за кошт памнёнага крэдыту», — сказаў Аляксандр Галаўнёў.
 
Спецыяліст адзначыў, што калі працэнтная стаўка будзе вышэй — 7-10% гадавых, — дык браць такі крэдыт будзе невыгодна. «Мы апынёмся ў такой сітуацыі, як ва Ўкраіне, якая берэт крэдыты, каб вярнуць крэдыты», — сказаў Аляксандр Галаўнёў.

Прадстаўнік «Белаўтадара» адзначыў станоўчы досвед супрацоўніцтва Беларусі з Сусветным банкам у галіне рэканструкцыі дарог. «Гаворка ідзе пра рэканструкцыю дарогі Асіповічы-Бабруйск. Там няма ніякіх патрабаванняў па ўдзеле ў праекце замежных кампаній, стаўка па крэдыце складае 3% гадавых», — заявіў спецыяліст.

Галаўнёў: дарожныя службы прыступаюць да рэканструкцыі Мінскай кольцавай аўтадарогі

«Мы прыступаем да рэканструкцыі Мінскай кольцавай дарогі. Сёлета неабходна адрамантаваць не менш за шэсць кіламетраў, інакш наступную зіму яна проста не перажыве», — заявіў Аляксандр Галаўнёў.

У сваю чаргу, гендырэктар «Гаррамаўтадару» Мінгарвыканкама Іван Гурыновіч паведаміў, што на рамонт дарог у Мінску ў бягучым годзе плануецца выдаткаваць 110 млрд. рублёў.  З улікам жа абавязкаў дарожнікаў за 2009 год фактычны аб’ём фінансавання складзе 94 млрд. рублёў , што адпавядае ўзроўню мінулага года.

Как вам новость?
Головоломки