"Белавія" купіла новы Boeing 737/300

29.04.2011 12:16
Архив Редакция

РУП "Нацыянальная авіякампанія "Белавія" набыла ў аператыўны лізінг чарговы самалёт Boeing 737/300 амерыканскай вытворчасці. Самалёт павінен прызямліцца ў аэрапорце "Мінск" у 15:00 29 сакавіка. Цяпер паветраны флот авіякампаніі налічвае чатыры самалёты дадзенай класіфікацыі, шэсць Boeing 737-500, па чатыры CRJ-100/200 і ТУ-154 М.

Па словах гендырэктара «Белавія» Анатоля Гусарава, кампанія стварае годную канкурэнцыю замежным авіякампаніям, чыя прысутнасць на беларускім рынку з кожным годам павялічваецца. «Набыццё новых паветраных судоў сведчыць аб тым, што кампанія не губляе свае пазіцыі, а наадварот, дынамічна развіваецца, удасканальваецца», — адзначылі ў кампаніі.

Набыты самалёт прызначаны для перавозкі 149 пасажыраў у эканамічным і бізнэс-класах. Ён здольны выконваць сярэднемагістральныя палёты на адлегласці да 4,4 тыс. кіламетраў з максімальнай крэйсерскай хуткасцю 910 кіламетраў на гадзіну.

«Паветранае судна плануецца выкарыстоўваць пераважна на чартарных рэйсах авіякампаніі. Самалёт прайшоў поўны неабходны агляд з боку спецыялістаў і адпавядае ўсім міжнародным стандартам бяспекі», — паведамілі ў «Белавіі».

Как вам новость?