«Белавія» спыніць рэйсы ў Егіпет пасля эвакуацыі беларусаў

04.02.2011 09:09
Архив Редакция

Беларуская авіякампанія "Белавія" плануе прыпыніць рэйсы ў Егіпет пасля эвакуацыі рэшты беларускіх турыстаў. Частку рэйсаў кампанія ўжо адмяніла з-за памяншэння колькасці ахвотнікаў паехаць у Егіпет. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТВ паведаміў генеральны дырэктар кампаніі Анатоль Гусараў. 

Паводле яго слоў, бліжэйшы рэйс адбудзецца 8 лютага, прычым турыстаў увозіць у Егіпет не будуць — толькі забіраць. «Плануем выканаць яшчэ тры рэйсы, каб вывезці ўсіх турыстаў, якія выляталі з Мінску, і пакуль палёты прыпыніць», — заявіў гендырэктар «Белавія», перадае БелТА.

Як паведамляў Тэлеграф, колькасць беларускіх турыстаў, якія знаходзяцца ў Егіпце, зменшылася больш чым на 300 чалавек з 2 140 да каля 1800 беларусаў. «Па наяўнай у нас інфармацыі ні адзін з беларускіх турыстаў не пацярпеў праз народныя хваляванні ў Егіпце», — расказаў прэс-сакратар міністэрства спорту і турызму Віталь Сямашка.

Акрамя таго, па словах Віталя Сямашкі, ад паездкі ў Егіпет адмовіліся ў залежнасці ад турыстычнай кампаніі ад 10% да 40% тых, хто набыў туры.

Как вам новость?
Головоломки