Белахвостаў: да 15 кастрычніка ва ўсіх дамах Беларусі ўключаць ацяпленне

13.10.2010 10:53
Архив Редакция

У Беларусі да 15 кастрычніка ва ўсіх жылых дамах будзе ўключана ацяпленне. Па дадзеных на 12 кастрычніка, ацяпленне не падключана ў 69 дамах (56 дамоў у Мінскай вобласці, шэсць — у Гомельскай, сем — у Мінску). Прычына — завяршэнне рамонтных прац на цеплавых сетках, паведаміў 13 кастрычніка на пасяджэнні прэзідыуму Саўміна міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Уладзімір Белахвостаў.

Пры гэтым кіраўнік ведамства запэўніў, што 12-15 кастрычніка ва ўсіх дамах будзе падключана ацяпленне, перадае БелаПАН.

У цэлым Уладзімір Белахвостаў высока ацаніў гатоўнасць прадпрыемстваў і арганізацый ЖКГ да асенне-зімовага перыяду.

Як раней паведамляў Тэлеграф, у Мінску пачалі ўключэнне ацяплення ў жылых дамах, інтэрнатах, гатэлях, музеях, архівах, бібліятэках, навучальных установах і заапарку з 7 кастрычніка.

Как вам новость?
Головоломки