БелАЗ стварыў самазвал грузапад'ёмнасцю 360 тон

23.04.2010 13:02
Архив Редакция

БелАЗ стварыў першы вопытны ўзор кар'ернага самазвала грузапад'ёмнасцю 360 тон. Пра гэта паведаміў першы намеснік генеральнага канструктара ААТ "БелАЗ" Алег Сцяпук 23 красавіка ў Жодзіне. Гэтая машына мае дызельны рухавік магутнасцю 3700 конскіх сіл, з электрамеханічнай трансмісіяй "Сіменс".

«Мы не спыніліся на дасягнутым і ў 2010 году на базе самазвала БелАЗ-75600 грузапад’ёмнасцю 320 тон вырабілі першы вопытны ўзор БелАЗ-75601 грузапад’ёмнасцю 360 тон», — заявіў Алег Сцяпук.

360-тонавы БелАЗ уніфікаваны па большасці элементаў з 320-тонніком. Адметныя асаблівасці новага самазвала ў тым, што ён мае шыны, разлічаныя на вялікую грузапад’ёмнасцю, кузаў большага аб’ёму, а таксама больш магутны механізм перакульвання кузава. Магутнасць рухавікоў і трансмісій засталася такой жа, як і ў 320-тонавым самазвале, перадае БелТА.

Беларускі аўтамабільны завод, заснаваны ў 1948 году, займае траціна сусветнага рынка кар’ерных самазвалаў і ўваходзіць у сямёрку вядучых сусветных канцэрнаў па вытворчасці кар’ернай тэхнікі. Асноўнай прадукцыяй ААТ «БелАЗ» з’яўляюцца кар’ерныя самазвалы, франтальныя колавыя пагрузчыкі і бульдозеры, цягачы-эвакуатары, спецыяльныя транспартныя сродкі для падземнай працы, цяжкавозы для металургічнай вытворчасці і іншыя спецыялізаваныя тэхналагічныя машыны.

Как вам новость?