БелДІЭ: рэгістрацыя сайтаў будзе бясплатнай

02.06.2010 15:06
Архив Редакция

Беларуская дзяржаўная інспекцыя па электрасувязі прыняла рашэнне не спаганяць плату з уладальнікаў інтэрнэт-сайтаў пры іх рэгістрацыі. Пра гэта БелДІЭ паведамляе на сваім афіцыйным сайце. Першапачаткова ж планавалася, што за рэгістрацыю сайтаў неабходна будзе заплаціць 16,8 тыс. рублёў.

Як тлумачылі раней у інспекцыі, увядзенне платы за рэгістрацыю сайтаў, аб чым не згадваецца ва ўказе прэзідэнта № 60 аб рэгуляванні інтэрнэту абумоўлена неабходнасцю кампенсаваць «выдаткі на праграмнае забеспячэнне, пэўныя працоўныя затраты і гэтак далей», нагадвае tttt_tel.

«Вы плаціце толькі адзін раз — пры рэгістрацыі. Затым усе змены ажыццяўляюцца бясплатна. Часткова гэтыя грошы пойдуць у бюджэт, часткова застануцца ў БелДІЭ. У далейшым усе змены будуць бясплатныя — і БелДІЭ будзе несці ўласныя затраты, без пакрыцця. То бок калі разглядаць на пачатковым этапе, можа здацца, што грошы неабгрунтаваныя і вялікія. Але калі расцягнуць на ўвесь перыяд, то БелДІЭ, напэўна, будзе яшчэ шукаць крыніцы пакрыцця гэтых выдаткаў», — заявіла начальніца ўпраўлення электрасувязі Мінсувязі Вольга Федарэева.

Как вам новость?
Головоломки