"Белдзяржстрах" і "Стравіту" выключылі з плану прыватызацыі

23.07.2010 17:22
Архив Редакция

Урад Беларусі выключыў з прыватызацыйнага плану страхавыя кампаніі "Белдзяржстрах" і "Стравіта", заснавальнікам якіх з'яўляецца Савет міністраў. Разам з імі выключылі яшчэ 16 прадпрыемстваў. Адпаведныя змены і дапаўненні ў план прыватызацыі былі ўнесены пастановай Саўміна № 1062 ад 15 ліпеня 2010 года.

Акрамя вышэйназваных кампаніяў прыватызацыі ў 2010 годзе не падлягаюць восем раней занесеных у спіс прадпрыемстваў мінсельгасхарча, чатыры прадпрыемствы канцэрну «Беллегпрам», два прадпрыемствы міністэрства транспарту, «Тэатральныя майстэрні» міністэрства культуры і «Могрэсурсы» міністэрства гандлю, паведамляюць у Дзяржаўным камітэце па маёмасці Беларусі.

Аднак з мэтай прыцягнення інвестыцыяў у план дадаткова ўключаны чатыры прадпрыемствы. Пры пераўтварэнні гэтых рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў у адкрытае акцыянернае таварыства акцыі, якія належаць дзяржаве, не будуць падлягаць продажу на льготных умовах за грашовыя сродкі і абмену на імянныя прыватызацыйныя чэкі «Маёмасць».

Акрамя таго, пастанова Саўміна ўносіць змены і дапаўненні ў пералік адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе прыватызацыі ўласнасці, дзяржаўныя акцыі якіх падлягаюць продажу на 2008-2010 гады. Са спісу выключылі сем адкрытых акцыянерных таварыстваў і дапоўнілі яго двума новымі:
«Канструктарскае бюро сістэмнага праграмавання» (Дзяржкамваенпрам) і «Баранавіцкая швейная фабрыка» (канцэрн «Беллегпрам»).

Как вам новость?
Головоломки